Грошы, заробленыя на працоўных месцах у дзень раённага суботніка, мясцовыя ўлады вырашылі скарыстаць у ідэалагічных мэтах - на падрыхтоўку і правядзенне святочных мерапрыемстваў і грамадзянска-патрыятычных акцый, запланаваных на Сенненшчыне і ў Віцебскай вобласці на працягу гэтага года.
Суботнікі ў Сенненскім раёне - з’ява даволі частая, сённяшні - сёлета ўжо трэці. 12 красавіка ён быў агульнарэспубліканскага масштабу і праходзіў с традыцыйнымі мэтамі: работнікі прадпрыемстваў і арганізацый прыбіралі ў гарадскім парку і на тэрыторыях сваіх усатноваў. А вось папярэдні, які прыводзіўся па рашэнні Сенненскага райвыканкама 27 сакавіка, таксама быў “з ідэалагічным ухілам”. Заробленыя сродкі былі накіраваныя на фінансаванне патрыятычна-выхаваўчых імпрэзаў.
Марыя Пятрова