”Папраўкі” былі ўнесены ў праграму пасля таго, як на “вайсковы” складнік мерапрыемства звярнулі ўвагу незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. Велікодны міжнародны праваслаўны фестываль запланаваны ў Віцебску з 18 па 28 траўня. Ен арганізаваны мінскім Свята-Елісавецінскім манастыром пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама пад патранатам арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.
Адпаведна, і віцебскія гарадскія ўлады,і царкоўныя ўлады адказныя за змест імпрэзаў фестываля. Па чыёй ініцыятыве з праграмы знік абзац пра акцыю «Дапамога жыхарам Данбасу», невядома. Цікава будзе адсачыць, ці будзе яна праводзіцца явычным парадкам - без анонсу.
Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр даўно займаецца прапагандай вайны і не першы год збірае сродкі для расейскіх войскаў, якія акупавалі частку тэрыторыі Украіны. Але гэтыя дзеянні звычайна маскіруюцца пад збор сродкаў на падтрымку пацярпелага мірнага насельніцтва.
Эліна Петрачэнка