“Трудовую терапию приурочили предстоящему 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне”, - піша Тэлеграм-канал “Милиция Витебщины”.
”Працатэрапія” асобаў, падпарадкаваных КВІ, стала ў Віцебскай вобласці папулярнай мерай “перавыхавання” яшчэ ў мінулым годзе. Нярэдка - з "ідэалагічным ухілам" Прыкладам, у Шуміліне былых зняволеных накіроўвалі на прыборку брацкіх магіл, у Багушэўску хатніх дэбашыраў накіравалі прыбіраць “Парк закаханых”. Прычым мы неаднаразова падкрэслівалі, што людзей з не самымі ўзорнымі паводзінамі накіроўваюць на працу без аніякіх суправаджальных дакументаў. І таму ў выніку канфліктаў або нейкіх іншых здарэнняў за праблемы з “добраахвотнымі працаўнікамі” няма каму адказваць. Гэтым разам міліцэйскі Тэлеграм-канал адмыслова падкрэсліў, што да працы былых асуджаных дапусцілі пасля “інструктажу па тэхніцы бяспекі”.
Яшчэ адзін прыклад: у кастрычніку мінулага году былых зняволеных у Шаркаўшчыне прыцягнулі да дабраахвотна-прымусовай працы "на карысць горада" - прасцей кажучы, яны прыбіралі бруд і смецце на вуліцах райцэнтра. Як сцвярджаў першы намеснік начальніка Шаркоўшчынскага РАУС Пётр Пачкоўскі , "новая практика показывает, что включение осужденных в общественно полезную деятельность может способствовать их ресоциализации и помочь им вернуться к полноценной жизни в обществе".
Праўда, супрацоўнік МУС так і не прывёў аніякіх канкрэтных лічбаў ці іншых паказнікаў паспяховасці такога "перавыхавання".
Маргарыта Пятроўская