Вырашыць наяўную праблему спрабуюць старымі прафілактычнымі сродкамі: дэбашыраў выклікаюць на гутаркі да ўчастковага міліцыянта або на пасяджэнне адмысловых камісій. Аднак на прафілактычны ўлік яны трапляюць толькі тады, калі справа дайшла да суда. Калі ж ахвяра пашкадавала свайго ката і скардзіцца не стала - працяг сумнай гісторыі практычна гарантаваны.
Сацыяльны партрэт хатняга гвалтаўніка ў Віцебскай вобласці выглядае наступным чынам. У пераважнай колькасць выпадкаў гэта мужчына, вельмі часта з ліку тых, хто злоўжывае алкаголем. Каля тысячы ( з трох з паловай) асобаў, якія стаяць на прыфілактычным уліку ў Віцебскай вобласці - гэта беспрацоўныя.
Марыя Шапавалава