Паводле Тэлеграм-канала «Vitebsk», у Віцебскім дзяржаўным універсітэце куратары груп не толькі правяраюць тэлефоны студэнтаў, але яшчэ і складаюць справаздачы пра гэта свайму непасрэднаму кіраўніцтву. Праверкі адбываліся ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, да прыгладу, у тэхналагічным каледжы.
Звесткі прыходзяць і ад школьнікаў: яны распавядаюць, што настаўнікі і адміністрацыя перыядычна патрабуць паказаць тэлефоны.
Такога кшталту кантроль – гэта парушэнне права на прыватнае жыццё. Ен штурхае маладых людзей да прыхоўвання асабістай інфармацыі. Прычым «прасунутая» моладзь здольная зрабіць гэта куды больш паспяхова, чым неабазнаныя ў сучасных тэхналогіях настаўнікі і выкладчыкі. Таму, апрача абвостранага супрацьстаяння, праверкі тэлефонаў наўрад ці здольныя прывесці да якіх-кольвек пазітыўных вынікаў.
Ірына Маляваная