Сапраўды, Аляксей Талай стаў вядомы за кошт сваёй уласнай жыццёвай гісторыі: ва ўзросце 16 гадоў ён страціў рукі і ногі ў выніку выбуху міны часоў Вялікай Айчыннай вайны, якую падлеткі самі паклалі ў вогнішча. Прычым Аляксей быў найстарэйшым у гэтай кампаніі.
Хлопец здолеў не толькі перажыць асабістую трагедыю, але і дасягнуць выдатных вынікаў як спартовец – паралімпіец, і стаць матывацыйным трэнерам. Сёння Аляксей Талай вядомы ак адданы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі і арганізатар паездак дзяцей з Данбаса ў Беларусь «на аздараўленне». Падчас такіх паездак для ўкраінскіх дзяцей ладзяцца ідэалагічныя мерапрыемствы, дзе ўслаўляецца Расея і яе вайскоўцы.
Перад прэм'ерай фільма, прымеркаванай да дня народзінаў галоўнага героя, менавіта пра гэтую дзейнасць Аляксея Талая будуць распавядаць школьнікам.
Уладзімір Пуцін узнагародзіў праўладнага актывіста «Ордэнам Дружбы» за тое, што ён праводзіў «матывацыйныя сустрэчы і трэнінгі» у расейскіх вайсковых частках, якія ваююць ва Ўкраіне. Дзейнасць Аляксея Талая па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны. Справу завялі 21 сакавіка 2022 г., Талаю пагражае да 15 гадоў турмы або нават пажыццёвае зняволенне.
Ірына Пугачова