Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 05 Люты 2017

Палачан навучаць разьвіваць турызм

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Полацак Полацак

Цыкль бясплатных трэнінгаў па разьвіцьці турызму пройдзе ў Полацкім раёне і з выездамі за яго межы зь лютага па лістапад па праекце ЭЗ «Падтрымка ўстойлівага разьвіцьця турызму ў Беларусі».

У Беларусі праект рэалізуецца ўжо каля году. У тым ліку арганізоўваліся сэмінары, абмен досьведам з выездам за мяжу.

«Па заканчэньні курсу кожны слухач атрымае сэртыфікат аб яго праходжаньні», – адзначыў загадчык сэктару спорту і турызму аддзелу адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкаму Аляксей Клінішаў.

Трэнінгі пройдуць па наступных пяці пытаньнях: «Анімацыйныя праграмы для турыстаў», «Культурны турызм, мастацтва займальнага апавяданьня, гастранамічны турызм, сувэніры», «Арганізацыя, мэнэджмэнт імпрэзаў, спартыўны і рэкрэацыйны турызм», «Ацэнка турысцкіх рэсурсаў і іх мэнэджмэнт», «Фінансавыя сродкі для праектаў па турызьме з замежных крыніц фінансаваньня».

Заняткі могуць быць выязнымі ў межах Беларусі, яны будуць ладзіцца бясплатна на расейскай мове міжнароднымі і нацыянальнымі экспэртамі. Адзін удзельнік можа ўдзельнічаць у некалькіх або ва ўсіх трэнінгах.

Да ўдзелу ў занятках запрашаюцца ўсе, хто працуе ці мае намер працаваць у турызьме.

sputnik.by