Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Студзень 2020

Галоўны турэмны сьвятар Віцебскай эпархіі наведаў СІЗА-2 – фотафакт

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Турэмны сьвятар у СІЗА. Фота: vitprav.by Турэмны сьвятар у СІЗА. Фота: vitprav.by

Старшы турэмны сьвятар Віцебскай эпархіі БПЦ Сергій Захараў павіншаваў са сьвятам Нараджэньня Хрыстова людзей, якія прыбываюць у СІЗА №2 Віцебску. Усе падсьледныя, якія знаходзяцца пад вартай у ізалятары, атрымалі ад сьвятара Эвангельлі і каляндарыкі на 2020 год, паведамляе сайт Віцебскай эпархіі.

Паведамляецца, што протаярэй Сергій у суправаджэньні службовых асобаў СІЗА абышоў 40 камэраў, віншуючы падсьледных з Раством і Сьвяткамі. Усе зьняволеныя ў СІЗА атрымалі ў падарунак Сьвятое Эвангельле, Малітваслоў і каляндарыкі на 2020 год. Прасіў падсьледных маліцца за тых, хто купіў гэтую літаратуру.

«Многія былі прыемна зьдзіўленыя і дзякавалі сьвятару за падарункі», – піша выданьне.

Выконваючы просьбу падпалкоўніка ўнутранай службы Піскуновіча, старшы турэмны сьвятар эпархіі наведаў таксама малітоўны пакой у віцебскім лячэбна-працоўным прафілякторыі №4 (ЛПП), дзе абмеркаваў пытаньні завяршэньня росьпісу інканастасу.

«Сустрэўшы групу грамадзян, якія знаходзяцца на лячэньні ад згубнай звычкі, сьвятар падарыў кожнаму іконку і каляндарык», – паведамляецца.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.