На некалькі дзён раней той самы суд пастанавіў лічыць “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Facebook-акаўнт Дзмітрыя Казлова - былога палітвязня, блогера з Аршаншчыны.
Сёлета ў жніўні “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй быў прызнаны акаўнт “Серый Кот” у Tiktok, які належыць блогеру. У красавіку “экстрэмісцкім” быў прызнаны Telegram-канал экс-палітвязня. Такім чынам, “экстрэмісцкімі” прызнаны ўсе сацсеткі, якія Дзмітрый Казлоў пачаў весці пасля вызвалення.
Яшчэ раней – у той час, калі ён яшчэ быў за кратамі, "экстрэмісцкімі" прызналі два ягоныя YouTube-каналы - "Серый Кот" і "Серый Кот Стримы"- якраз яны і прынеслі блогеру найбольш шырокую вядомасць.
Дзмітрый Казлоў быў затрыманы ў чэрвені 2020 г. Яго асудзілі да 5 гадоў калоніі, прызнаўшы вінаватым паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Але тэрмін пакарання скончыўся, а на волю блогер не выйшаў: яго прызналі вінаватым у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (арт.411 КК РБ) і дадалі яшчэ адзін год зняволення.
За кратамі ен правёў 5 год і 3 месяцы. 11 верасня 2025г. Дзмітрый Казлоў быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі. Літаральна праз некалькі дзён пасля вызвалення ён аднавіў дзейнасць у сацсетках.
Яраслаў Міхееў