Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 19 Лістапад 2026

Прысуд “тэрарысту” Ігару Панкову з Гарадка – паўтары гады калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)


“48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка кінулі за краты за «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі». Мужчыну прызначылі паўтара года калоніі”, - піша “Наша Ніва”. Выданне мяркуе, што Ігар Панкоў быў асуджаны за каментары ў Telegram на падтрымку Украіны. І расказвае яго гісторыю.

“Мужчына працаваў аўтаслесарам. Меў статус індывідуальнага прадпрымальніка і больш за 10 гадоў займаўся кузаўным рамонтам і афарбоўкай аўтамабіляў ва ўласным гаражы. Ігар цікавіўся аўтамабілямі і рыбалкай.
Апошнія яго паведамленні ў адкрытых чатах датуюцца 24 лістапада 2025 года. Арыштавалі яго не пазней за май 2026 года і ўтрымлівалі ў СІЗА №1 у Калядзічах. Яго судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 («распальванне іншай сацыяльнай варожасці») і арт. 368 («абраза Лукашэнкі»)”.

У жніўні 2026 года суд прызначыў Панкову 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Праваабарончая супольнасць прызнала Ігара Панкова палітычным зняволеным.

У кастрычніку прысуд набыў законную сілу, 13 лістапада КДБ унёс мужчыну ў спіс «тэрарыстаў».

Аляксей Кротаў