Сёлета ў жніўні «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй быў прызнаны акаўнт «Серый Кот» у TikTok, які належыць блогеру. У красавіку «экстрэмісцкім» быў прызнаны Telegram-канал экс-палітвязня. Яшчэ раней, у ліпені 2025 года, «экстрэмісцкімі» прызналі два YouTube-каналы блогера, ураджэнца Аршаншчыны, — «Серый Кот» і «Серый Кот Стримы» — якраз яны і прынеслі блогеру найбольш шырокую вядомасць.
Дзмітрый Казлоў быў затрыманы ў чэрвені 2020 года. Яго асудзілі да 5 гадоў калоніі, прызнаўшы вінаватым паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК РБ (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Але тэрмін пакарання скончыўся, а на волю Дзмітрый не выйшаў: яго асудзілі за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (арт. 411 КК РБ) і дадалі яшчэ адзін год зняволення.
За кратамі ён мусіў правесці 5 гадоў і 3 месяцы. 11 верасня 2025 года Дзмітрый Казлоў быў вызвалены і прымусова вывезены з Беларусі. Літаральна праз некалькі дзён пасля вызвалення ён аднавіў дзейнасць у сацсетках.
Алег Пятроўскі