Друкаваць гэтую старонку
Серада, 18 Лістапад 2026

На Віцебшчыне – яшчэ трое палітзняволеных

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

18 лістапада беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з заявай аб прызнанні палітычнымі зняволенымі 12-ці чалавек, сярод іх трое – жыхары Віцебскай вобласці.

Аляксей Нядвецкі з Віцебскага раёну (на фота) быў асуджаны абласным судом па трох крымінальных артыкулах:
-ч.1 арт 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
-арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады);
-ч.1 арт. 361-4 ( садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
13 лютага 2026 года яго ўключылі ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС, 51-гадовы мужчына адбывае пакаранне ў ПК-15

Ганна Гіцарава і Таццяна Васкрасенская знаходзяцца за кратамі з 23 красавіка: пасля масавых ператрусаў і затрыманняў у Наваполацку іх спачатку накіравалі ў віцебскі СІЗА-2, а потым перавялі ў мінскі СІЗА-1. Найверагодней, затрыманне звязана з датычнасцю да дзейнасці структур, абвешчаных напярэдадні “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.