Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Кастрычнік 2026

Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ. Жанчына адбывае тэрмін пакарання ў Гомельскай ПК-4. Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.

Галіну Усцюгаву асудзілі паводле 
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1  - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130  - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1  – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361  – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.

18 верасня жанчыну ўключылі ў пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, які МУС перастаў абнаўляць на сваім сайце ўжо практычна месяц.
2 кастрычніка імя Галіны Усцюгавай з'явілася ў "спісе тэрарыстаў", які вядзе КДБ.

Галіна Усцюгава была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплекса і экалогіі. Раней - у 2000-я - яна была старшынёй Ульскага сельсавета. З 2013 года працавала начальнікам аддзела землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, потым працавала ў раённым аддзеле статыстыкі. 

Марыя Ставінская