У заяве праваабаронцы адзначаюць, што ўлады Беларусі працягваюць пераследаваць грамадзян за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый, у тым ліку пасля вызвалення. Рэпрэсаваных пазбаўляюць правоў, у тым ліку праз унясенне ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
Праваабарончая супольнасць нагадвае пра крытэрыі, паводле якіх чалавек прызнаецца палітычным зняволеным, і падкрэслівае: вызваленне людзей, пазбаўленых волі выключна за выказванне меркаванняў, распаўсюд інфармацыі або ўдзел у мірных сходах, не вырашае пытанняў перагляду іх прысудаў, поўнай рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.