Друкаваць гэтую старонку
Субота, 01 Жнівень 2026

Старонку Паўла Севярынца ў «Одноклассниках» прызналі “экстрэмісцкай”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

 28 ліпеня суд Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай воласці прызнаў гэты інтэрнэт-рэсурс  “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. Сябрамі на ёй пазначаны амаль 2 тысячы чалавек. 31 ліпеня старонку ўнеслі ў Рспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Апошнію публікацыю на сваёй старонцы ўраджэнец Віцебшчыны – былы палітвязень, пісьменнік і журналіст Павел Севярынец – зрабіў 7 чэрвеня 2020 года. У той самы дзень ён быў затрыманы і амаль праз год асуджаны да 7-гадовага зняволення па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках.

У сваіх апошніх допісах на старонцы ў  «Одноклассниках»  ён асвятляў падзеі напярэдадні тагачасных прэзідэнцкіх выбараў, шмат распавядаў пра затрыманні апазіцыйных актывістаў у Віцебску.

Алег Урублеўскі