Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 31 Ліпень 2026

Ураджэнца Докшыччыны прызналі палітвязнем

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

31 ліпеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палізычнымі зняволенымі 13 чалавек. З іх 8 трапілі за краты ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, у іх ліку і Андрэй Печань.

Андрэй Печань нарадзіўся 11 кастрычніка 1990 г. у в. Пугачова Докшыцкага раёна, апошнім часам жыў у Мінску. Ён быў  асуджаны па чч. 1, 2 арт. 361-4 (садзеянне «экстрэмісцкай» дзейнасці) да зняволення ў калоніі.  Мужчыну накіравалі адбываць пакаранне ў бабруйскую ПК-2. Колькі гадоў зняволення яму прысуджана. пакуль не вядома. 

17 ліпеня 2026 года імя і прозвішча Андрэя Печаня ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Алег Марозаў