27 чэрвеня 2025 г. Андрэя Загорскага ўключылі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці на сайце МУС.
Андрэй родам з Докшыцаў. Пасля школы ў 2006 паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, вучыўся на факультэце камп'ютарных сістэм і сетак. Падчас вучобы Андрэй пачаў працаваць у EPAM. Упершыню яго затрымліваў ГУБАЗіК у сакавіку 2021г.: Загорскі быў мадэратарам чата «Новая Баравая 98%». Тады ў яго дома знайшлі 1500 улётак і канфіскавалі тэлефон. Другі раз яго затрымалі ў жніўні 2024-га.
Міраслаў Каханскі