Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 20 Сакавік 2026

У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі – прадпрымальнік з Глыбокага Леанід Шпец

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пасля перамоваў Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джонам Коўлам 19 сакавіка былі вызваленыя 250 беларускіх палітвязняў. З іх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву без пашпартоў. Сярод вызваленых і тых, хто застаўся ў Беларусі, ёсць і жыхар Глыбокага, прадпрымальнік Леанід Шпец.

 Ён быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе, інкрымінавалі мужчыну ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) па так званай справе “Беларускага Гаюна” – праекта, які адсочваў перамяшчэнні ў Беларусі расійскіх войскаў, што ажыццяўлялі з нашай краіны поўнамаштабную ўзброеную агрэсію супраць Украіны, а таксама іхніх памагатых з Беларусі. Прысудзілі Леаніду  тры гады пазбаўлення волі.

Глыбоцкі прадпрымальнік адбываў свой прысуд у Івацэвіцкай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”.

5 верасня 2025 года Леанід Шпец быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, “датычных да экстрэмісцкай” дзейнасці”.

17 верасня 2025 года быў прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.

Ірына Салодкая