Пра затрыманне Мікалая Куляшова ў 2022 годзе стала вядома з дяржаўных СМІ. Пра абставіны арышту па ягонай крымінальнай справе нічога не гаварылася, але прапагандысты сцвярджалі, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу.
Мікалай Куляшоў у мінулым мытнік. У 2016 годзе супраць яго была распачатая крымінальная справа за напад на пагранічніка. Падчас знаходжання ў следчым ізалятары Куляшоў абвяшчаў галадоўку. Актывіст жыў у Дуброўне. Пасля пратэстаў 2020 года ў яго дома некалькі разоў праводзілі вобшукі. Яго падазравалі ў тым, што ён наносіў пратэсныя надпісы на розных аб’ектах райцэнтра.
Алег Кунін