Дзяржаўная машына працуе на халастых абаротах: былога палітзняволенага дэпартавалі з радзімы без аніякай даведкі пра тое, як ён апынуўся на свабодзе, без пашпарта і іншых дакументаў. Таксама які і астатніх вязняў беларускіх турмаў, якіх проста выкінулі за мяжу.
Падобным чынам - праз дасланыя на хатні адрас позвы - у канцы кастрычніка Вячаслава Лазарава выклікалі ў міліцыю, каб паставіць на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае прымусовага вывазу за мяжу па вызваленні, таму ўсе дзяржаўныя структуры структуры дзейнічаюць паводле працоўных інструкцый. Але ў іх не апісаныя выпадкі, калі людзей прымусова дэпартуюць пасля памілавання.
Андрэй Рагоза