Паводле непацверджанай інфармацыі, апазіцыйнага палітыка маглі адправіць зноў глыбоцкую калонію, але праверыць гэта пакуль не ўдаецца. Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, шукала мужа ў ізалятары ў Ашмянах і ў ІЧУ на Акрэсціна, рабіла запыт да адміністрацыі ПК-13 у Глыбокім, але адтуль ёй адказалі, што афіцыйны адказ дашлюць на працягу 15-ці дзён. Таксама Марына Адамовіч падала заяву аб знікненні чалавека ў міліцыю, але ніякага адказу яна не атрымала таксама.
17 верасня сам Аляксандр Лукашэнка асабіста прызнаў, што Мікалай Статкевіч у Беларусі, але дзе менавіта і ў якім стане — не агучыў.
Група незалежных экспертаў ААН рашуча асудзіла спробу дэпартацыі з Беларусі ды наступнае знікненне 69-гадовага палітыка Мікалая Статкевіча. У сваёй заяве эксперты заклікалі ўлады Беларусі даць інфармацыю пра ягоны лёс і месцазнаходжанне, а таксама пра стан яго здароўя.
Марына Зацішная