Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Верасень 2025

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем Сяргея Тулінава

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Жыхар Віцебска асуджаны за за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі , а таксама за распальванне варожасці (ч.1 арт. 368, арт.369 , арт.391 КК РБ, ч.1 арт.130 ККРБ) , ён адбывае пакаранне ў калоніі паводле выраку Віцебскага абласнога суда. Паводле сацсетак, Сяргей Тулінаў жанаты і мае траіх малалетніх дзяцей.

5 верасня яго ўключылі  ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС. 9 верасня стала вядома, што яго дадалі ў "спіс тэрарыстаў", які складае КДБ.

"Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт.130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна прымяняецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці", - гаворыцца ў заяве праваабаронцаў ад 23 верасня .

Ігар Правалаў