Сяргея Высоцкага прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1  Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Што канкрэтна яму інкрымінавана – невядома. Сродкам здзяйснення злачынства суд прызнаў мабільны тэлефон мужчыны -  яго канфіскавалі ў даход дзяржавы. Асуджанага трымаюць у Віцебскім СІЗА-2.
 
 Леанід Багатыроў