Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Лістапад 2021

Наваполацкія ўлады ліквідавалі апошнюю моладзевую ўстанову ў Віцебскай вобласці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

27 жніўня рашэннем №819 Наваполацкі гарвыканкам прыступіў да ліквідацыі культурна-асветніцкай установы «Калюмна». Гэта апошняя ўстанова ў полацкім рэгіёне, якая дапамагала маладым людзям прымяняць свае веды і набываць валанцёрскі досвед у сферы культуры і асветы.

КПУ «Калюмна» было заснаваная ў канцы 2011 году групай ініцыятыўных навапалачан, якія былі гатовыя займацца вырашэннем праблем мясцовай моладзі.

Гэтая арганізацыя дапамагала маладым людзям і спецыялістам, якім была неабходная падтрымка ў самарэалізацыі.

Усе дзесяць гадоў існавання ўстановы яе супрацоўнікі і валанцёры актыўна вывучалі грамадскую думку з мэтай выявіць найбольш значныя праблемы рэгіёну. Для маладых людзей арганізоўваліся семінары і трэнінгі.

Не засталіся без падтрымкі арганізацыі маладыя спецыялісты, якія займаюцца даследаваннямі ў розных навуковых напрамках.

У фокусе працы арганізацыі пастаянна прысутнічала тэма экалогіі прамысловага Наваполацку, прадпрыемствы якога робяць істотную шкоду навакольнаму асяроддзю.

За свае ўласныя сродкі маладыя людзі аказвалі дапамогу бяздомным жывёлам.

Па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле КПУ «Калюмна» сябры арганізацыі прымалі ўдзел у краязнаўчых пошуках, знаходзілі і аднаўлялі габрэйскія пахаванні, шукалі на тэрыторыі Віцебскай вобласці парэшткі ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны.

Міхась Пісараў