Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 28 Студзень 2013

КПЧ чакае ад Беларусі выкананьня рашэньня па справе Кавалёва

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Любоў Кавалёва Любоў Кавалёва

Маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва атрымала з упраўленьня Вярхоўнага Камісара паведамленьне пра тое, што яны чакаюць да 3 ліпеня бягучага году ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананьні рашэньня Камітэту па правох чалавека ААН па справе яе сына. Беларусь, паводле рашэньня камітэту, павінна прызнаць, што ў адносінах да Ўладзіслава Кавалёва былі парушаныя права на жыцьцё і абарону, прэзумпцыя невінаватасьці і справядлівага судовага разьбіральніцтва, а таксама права перагляду судовага рашэньня.

Праваабаронца Раман Кісьляк, які дапамагае Любові Кавалёвай, спадзяецца, што гэтым разам Беларусь зробіць крок у цывілізаваным накірунку і вернецца да выкананьня сваіх абавязацельстваў, прадугледжаных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правох - апублікуе гэтае рашэньне, а таксама прыме меры, каб такія парушэньні ў будучым не паўтараліся.

Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"