Нагадаем, герб і сцяг Віцебскай вобласці ( з выявай гэтага герба) былі зацверджаны ў 2009 годзе. Галоўны элемент герба, паводле афіцыйнага апісання, - “сярэбраны вершнік у даспехах, які трымае ў правай руцэ над галавой меч, у левай — шчыт з залатым шасціканцовым крыжам”. Асацыяцыя – адзіная: гэта “Пагоня”. Якую сення яўна могуць звінаваціць у “неадпаведнасці ідэалагічнага значэння”.
Да слова, вершнікі з мячом сёння ёсць на гербах Лепельскага і Верхнядзвінскага раёнаў, а таксама горада Магілёва, Рэчыцы і Рэчыцкага раёна, аграгарадка Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродненскай вобласці.
Яшчэ падчас “круглага стала” абмяркоўвалі пытанне «недапушчальнасці выкарыстання сфармаваных у 90 я гады сімвалаў у экстрэмісцкай дзейнасці» як “сфармаваных у адрыве ад рэальнасці і без уліку дзяржаўнай ідэалогіі».
На сённяшні дзень ні гістарычны герб «Пагоня» (які з 2007 года афіцыйна мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі), ні бел-чырвона-белы сцяг не ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў або ў пастанову МУС аб нацысцкай сімволіцы, якія ўтрымліваюць пералік «экстрэмісцкай сімволікі і атрыбутыкі». Нягледзячы на адсутнасць у гэтых спісах, праваахоўныя органы і суды часта расцэньваюць публічную дэманстрацыю бел-чырвона-беага сцяга або «Пагоні» па-за межамі афіцыйнай гарадской геральдыкі (на адзенні, налепках, у сацсетках або ў выглядзе татуіровак) як несанкцыянаванае пікетаванне.
Валянціна Рыкава