Прызначаючы Муравейку на новую пасаду Лукашэнка прыгадаў ягоны вайсковы досвед: “Вы -человек системный, с военным характером, привыкший ставить задачи и требовать исполнения».
Нагадаем, 20 кастрычніка, адразу пасля абласных "Дажынак" ранейшый кіраўнік вобласці быў адпраўлены ў адстаўку. "З прычыны хваробы" - такое было афіцыйнае тлумачэнне. У той самы дзень Аляксандр Лукашэнка прызначыў выконваючым абавязкі старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргея Ляўковіча, які дагэтуль працаваў першым намеснікам Аляксандра Рагожніка.
Павел Муравейка нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мар'інай Горцы (Мінская вобласць) . Новы кіраўнік Віцебшчыны ў 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Паслядоўна займаў пасады камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра мотастралковага батальёна.
У 2001 годзе скончыў камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У далейшым праходзіў службу ў Генеральным штабе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення і начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба.
У 2008 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і служыў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба.
Андрэй Ракіцкі