Папярэдне яна складае больш як тры мільёны – 3 219 123 руб. 90 кап. Заказчыкам з'яўляецца камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Наваполацкая кіруючая кампанія», распрацоўшчыкам – абласное дзяржаўнае ўнітарнае праектнае прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект».
Рэалізацыя праекта, як піша сайт гарвыканкама, мае на мэце сацыяльныя задачы і накіравана на папулярызацыю значнасці дзяржаўных сімвалаў, патрыятычнае выхаванне насельніцтва.
Да слова, кошт падобных праектаў упершыню агучаны афіцыйна. Колькі каштавала ўсталявання флагштокаў у Віцебску, Оршы і Полацку, дагэтуль не вядома. Паводле падлікаў гарадскіх актывістаў, у Віцебску на флагшток разам з абсталяваннем усёй Плошчы герба і сцяга пайшло каля 8 мільёнаў рублёў.
І яшчэ адна дэталь: флагшток у Наваполацку, які плануюць узвесці каля дома №45 па вул.Маладзёжнай, будзе другім па вышыні ў Віцебскай вобласці. Вось такі “рэйтынг" флаштокаў на сёння маем:
Полацк: адкрыццё адбылося 3 ліпеня 2026 г., вышыня 53 м., звестак пра кошт няма.
Орша: адкрыццё адбылося 17 верасня 2025 г., вышыня 58 м., больш за 5,7 млн.руб. паводле праекта.
Наваполацк: праект, вышыня 68 м., 3 219 123 рублі 90 капеек (план).
Віцебск: адкрыццё адбылося 11 траўня 2025 г., вышыня 69,3 м., больш за 8 млн.руб. паводле падлікаў актывістаў.
Марына Арлевіч