Пра гісторыю, “героем” якой стаў супрацоўнік крымінальнага вышуку Бешанковіцкага РАУС, распавёў Tik-Tok-канал “Витебщина в многообразии”. Паводле аўтараў відэароліка, міліцыянт груба паводзіў сябе з чалавекам, удвая старэйшым за яго, а потым перайшоў да прамых пагрозаў. Прычым пагражаў не толькі мужчыну асабіста, але і чальцам ягонай сям’і – ужо праз тэлефон і перапіску ў тэлеграм.
Паводле захаваных скрыншотаў, супрацоўнік Бешанковіцкага РАУС хваліўся, што яму нічога не варта абвінаваціць любога чалавека, завесці супраць яго крымінальную справу і пасадзіць ужо не на 8, а ўжо на 15 гадоў.
Тут варта звярнуць увагу на каментары да відэаролікаў. Міліцыянта ніхто з каментатараў не апраўдвае і не спасылаецца на “аўтарытэт”, які нібыта гэтае ведамства ў Беларусі мае. Наадварот: людзі раяць пацярпелым ад міліцэйскага самадурства звярнуцца ў пракуратуру і патрабуюць звальнення супрацоўніка міліцыі.
Алла Райцава