Кандыдатуру Святаслава Міхайлава ўзгадніў прызначаны днямі выконваючы абавязкі старшыні аблвыканкаму Сяргей Ляўковіч. Да гэтага часу знайсці адпаведную асобу на пасаду рэдактара абласной газеты на маглі больш за год.
Святаслаў Міхайлаў раней працаваў загадчыкам інфармацыйна-аналітычнага аддзела газеты «Витебские вести», а да таго быў супрацоўнікам аддзела ідэалогіі. Яшчэ тады ён стварыў уласны відэаблог з няўцямнай назвай “Свята место”. Потым ен стаў загадчыкам інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты "Витебские вести", а відэаблог змяніў назву на "Вести не молчат". Тут “відэаблогер” цалкам страціў пачуццё адказнасці і меры: у сваіх відэароліках ён непрыкрыта хлусіць, свядома скажае факты, а часам дазваляе сабе і непрыкрытае хамства - каб толькі адпавядаць “ідэалагічнаму курсу”. У сваіх відэароліках ён спачатку ганіў беларускую апазіцыю і вымушаных палітэмігрантаў, а потым пераключыўся на крытыку заходніх краін і іх урадаў. Сёлета ў сакавіку ён заклікаў "задушыць YouTube", назваўшы відэахостынг “рупарам заходняй прапаганды”.
Ягоныя старанні не засталіся незаўважанымі. Летась Святаслаў Міхаўлаў быў абвешчаны пераможцам абласнога журналістцкага конкурсу. Яго відэаблог на Youtube-канале Віцебскай абласной газеты прызнаны “найлепшым творчым праектам”. Сёлета журы нацыянальнага конкурсу “Золотая литера» абвясціла Святаслава Міхайлава пераможцам у намінацыі "Лучший сетевой проект областных, региональных СМИ" за ягоныя выступы на YouTube-канале абласной газеты. Цяпер яго рэкамендуюць туды на пасаду галоўнага рэдактара.
Аляксей Марозаў