Імя гэтага віцебскага міліцыянта фігуравала ў справе экс-палітвязня Дзмітрыя Панкевіча, у 2023 годзе асуджанага за абразу прадстаўнікоў улады, у тым ліку Аляксея Шаховіча. За допіс у Telegram-канале "Карнікі Беларусі" суд заабавязаў былога палітвязня сплаціць Шаховічу 2000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.
Але вернемся да цяперашніх падзеяў. Распавядаючы пра заняткі з патэнцыйнымі “апалчэнцамі”, Шаховіч падкрэсліў, што “гэта людзі з пэўным досведам – пенсіянеры узброеных сіл і сілавых структур, якія маюць выразную грамадзянскую пазіцыю па захаванні суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і абароне канстытуцыйнага ладу”.
Нагадаем, “народнае апалчэнне” ствараецца ў Беларусі паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкі. Раней прызначэнне гэтай структуры ён хаваў за словамі пра тое, што “людзі ў выпадку ваеннага часу павінны ўмець сябе абараніць”. Цяпер задача пастаўлена больш канкрэтна: набіраць “апалчэнцаў” перадусім з былых сілавікоў, якія валодаюць зброяй. І ў “выпадку неабходнасці” яны паступаюць у распараджэнне сістэмы МУС
Алег Трафімаў