Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Кастрычнік 2026

Яшчэ два дні таму “СБ” надрукавала пра яго ўхвальны артыкул, а сёння гэты міліцыянт зляцеў з пасады

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебская вобласць – найгоршая ў барацьбе з “наркапагрозай”.  Гэта было засведчана сёння на пасяджэнні калегіі  абласной структуры МУС, якая прайшла ў Віцебску з удзелам Міністра унутраных спраў Івана Кубракова. Праца  з распаўсюдам наркотыкаў і наркатычных рэчываў празнана “недастатковай”: у гэтай галіне  зафіксаваныя найгоршыя паказнікі.

У сувязі з тым на калегіі было прынята рашэнне аб службовым паніжэнні кіраўніка Упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі. Гэтую пасаду да сённяшняга дня займаў палкоўнік міліцыі Дзяніс Шкурко.

Міністр унутраных спраў аддаў загад начальніку МУС аблвыканкама Аляксандру Купчэні “перабудаваць кіраванне тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі і сфарміраваць працаздольны калектыў”.

Гумар сітуацыі ў тым, што літаральна два дні таму галоўнае прапагандысцкае выданне надрукавала ўхвальны артыкул  пад назвай «Оперативник — это универсал»: как за 30 лет изменилась специфика работы наркоконтроля Витебской области” з  падзагалоўкам “О чем болит душа полковника милиции Дениса Шкурко”.

У гэтым артыкуле – поўны набор штампаў афіцыйнай прапаганды: прыклады паспяховай працы, аповеды пра высокакваліфікаваны калектыў і парады кіраўніка, якога “адправілі на паніжэнне”.

Рымма Бяседзіна