Насутпным Указам Лукашэнка прызначыў выконваючым абавязкі старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргея Ляўковіча, які дагэтуль працаваў першым намеснікам Аляксандра Рагожніка.
На пасадзе кіраўніка вобласці той адбыў усяго каля 10-ці месяцаў, змяніўшы ў крэсле старшыні аблвыканкама змешчанага адтуль Аляксандра Субоціна. Працу Субоціна Аляксандр Лукашэнка рэгулярна крытыкаваў , падчас яго змяшчэння заявіўшы, што Віцебская вобласці “патрабуе прарыву”. Аднак “прарыву” не атрымалася і пры чарговым кіраўніку: Рагожніка таксама не дужа хвалілі падчас пасяджэнняў “наверсе”. Падчас візіту з Верхнядзвінскі раён у канцы мінулага тыдня Лукашэнка зноў застаўся незадаволены сістэмай гаспадарання.
Падчас пасяджэнняў рознага ўзроўню Аляксандр Рагожнік справаздачыўся пра поспехі рэгіёна, дасягнутыя пад ягоным кіраўніцтвам. Аднак мы нядаўна цытавалі ліст Віцебскага абласнога Дзяржкантроля, дзе пералічаны хібы рэалізацыі праграмы развіцця рэгіёнаў вобласці на 2026-1030гг. З іх вынікае, што справаздачы кіраўніцтва Віцебшчыны пра поспехі ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы “відавочныя” у такой самай ступені, як паказнік “сярэдняй тэмпературы па бальніцы”.
Наталля Платонава