Пасля прыняцця новай рэдакцыі Закона аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях (падпісаны ў канцы 2023-га, пачаў дзеянне з ліпеня 2024-га, перарэгістрацыя — да ліпеня 2025-га) адбылася прымусовая перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый. У выніку шэраг аб’яднанняў і арганізацый перастаў існаваць. “Віцебская вясна” падрабязна апісвала кейс рэспубліканскага рэлігіёнага аб’яднання лютэран, ліквідаванага праз суд сёлета 26 жніўня. Суд разгледзеў заяву Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, які прасіў ліквідаваць аб’яднанне менавіта ў сувязі з тым, што яно не прайшло перарэгістрацыю паводле патрабаванняў абноўленага заканадаўства.
Ігар Гапеенка