Грамадзян, якія знаходзяцца ў залежным ад міліцыі становішчы, звычайна накіраўваюць на нейкія грамадскія аб’екты – у паркі ці жылыя двары. У Лёзне пайшлі далей: міліцыя выкарыстала бясплатную працоўную сілу для ўборкі тэрыторыі свайго ж райаддзелу.
Мерапрыемства, як і паўсюль, было комплексным: падуліковых грамадзян спачатку выклікалі на гутарку пра неабходнасць весці законапаслухмяны лад жыцця, т толькі потым далі ў рукі граблі і мяцёлкі. Пайсці дахаты пасля “тэарэтычнай часткі”, адмовіўшыся ад бясплатнай прымусовай працы, немагчыма: для такіх рызыкантаў наступае адказнасць паводле арт. 24.3 КаАП – за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. І, адпаведна, пакаранне - ад штрафа да прымусовых прац і нават арышту.
У міліцыі запісваюць гэта ў разрад “працатэрапіі” і “сацыялізацыі”, сцвярджаючы, што грамадска-карысная праца дапамагае ўстаць на “шлях выпраўлення”.
Сяргей Анікеенка