Тады, як патлумачыў супрацоўнік, ен нібыта зможа “прыпыніць” крымінальную справу, заведзеную супраць яе за “абразу прадстаўніка ўлады”.
Таксама супрацоўніка МУС цікавілі звесткі пра сям’ю віцяблянкі, і яе планы на бліжэйшую будучыню. Але жанчына ад размоваў на ўсе гэтыя тэмы адмовілася, бо падазрае, што ў крымінальным вышуку наўрад ці клапоцяцца пра тое, каб “прыпыніць” яе справу. І што найхутчэй там проста спрабуюць здабыць пра яе нейкія дадатковыя звесткі.
Тое, што распавяла былая жыхарка Віцебска, абсалютна супярэчыць інфармацыі, апублікаванай віцебскімі СМІ паводле выказванняў Генеральнага пракурора Беларусі Дзмітрыя Гары. Той распавёў БЕЛТА, што беларусы масава звяртаюцца ў так званую камісію па вяртанні, бо "за мяжой жыць не магчыма". І таму, маўляў, вярнуцца на радзіму прагунуць нават тыя, супраць каго распачатыя крымінальныя справы - каб панесці "заслужанае пакаранне". Поводле Генпракурора, "наказание в таких случаях, когда человек действительно раскаялся, как правило, не связано с лишением свободы", хаця праваабаронцам вядомы выпадкі, калі вяртанне сканчвалася зняволеннем.
Алег Яфрэмаў