У відэароліку сцвярджаецца, што «за беларускае слова – штраф або нагайка», а яшчэ «зачынілі школу для тваіх дзяцей». На неадпаведнасць такіх сцвярджэнняў мы звярталі ўвагу раней, бо пры «панскай Польшчы» дзейнічалі беларускія школы (у адрозненне ад цяперашняга часу» і выходзілі газеты на роднай мове.
Але віцебскія прапагандысты пайшлі далей, з дапамогай шучнага інтэлекту стварыўшы «дакумент», які нібыта выдаваўся мясцовым жыхарам – «тутэйшым». Дакумент «напісаны» відавочна не па-польску, і гэта не дзіўна: такіх дакументаў проста ніколі не існавала. У пашпартах ці пасведчаннях асобы (па-польску - dowód osobisty, а не тая тарабаршчына, якую паказваюць аўтары відэароліка) пазначалася не нацыянальнасць, а грамадзянства, і ў тыя часы яно было відавочна польскім.
І пра тое, ці паглядалі “з зайздрасцю” на БССР жыхары той самай “панскай Польшчы”, лепей пачытаць арыгінальныя ўспаміны або аб’ектыўныя гістарычныя даследаванні. А не верыць на слова прапагандыстам, якія нават ШІ выкарыстоўваюць “на троечку”.
Ларыса Маслюкова