Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Чэрвень 2026

Віцебскі прапагандыст Святаслаў Міхайлаў заклікае “ваяваць у сацсетках”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Газета “Витебские вести” надрукавала вялікі опус свайго загадчыка інфармацыйна-аналітычнага аддзела пад назвай “Сохраним Беларусь вместе!”. Захаваць яе Міхайлаў прапануе з дапамогай контрпрапаганды, якой, на яго думку , павінны заняцца кожны беларус.

Доўгі тэкст напоўнены разважаннямі пра тое, што сапраўдная вайна – гэта дрэнна, але часам непазбежна: “как бы мы, белорусы и наш Президент Александр Григорьевич Лукашенко, ни хотели этого, всегда остается возможность быть втянутыми в конфликт”.

І канешне ж, паводле Міхайлава, вінаватыя ў гэтым Украіна і іншыя дзержавы, якія “нашу страну считают агрессором, хотя белорусы не развязали ни одной войны, а лишь стойко обороняли и продолжают оборонять границы своего государства!” А ўздоўж межаў Беларусі тым часам нібыта гуртуецца злыя сілы, бо “буквально вся Европа помешалась на войне”.

Але аўтар бачыць сапраўдную пагрозу не столькі звонку, колькі знутры.

Людзі не хочуць цярпець несправядлівасці, не гатовыя маўчаць нават тады, калі зняверыліся ў дапамогу ад дзяржавы. “Любая проблема раздувается до масштабов катастрофической – в сельском хозяйстве, промышленности, образовании, медицине”, - піша прапагандыст. І прапануе кожнаму беларусу “стать бойцом информационного фронта. Стать настоящим солдатом на поле боя социальных сетей”. Але не для таго, каб выкрываць недахопы і патрабаваць належнага, а каб “взять в руки свой мобильный телефон и снять, как в Беларуси хорошо и спокойно, оставить хороший комментарий под постом с хорошей новостью”.

Выглядае, што праплачаныя боты ужо не спраўляюцца “абвяргаць” крытычныя паведамленні, якія ўсплываюць у TikTok ды на іншых інтэрнэт-рэсурсах. Не ў стане гэтага зрабіць і дзяржСМІ.

Ларыса Мурамцава