Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Красавік 2026

Набліжаецца 9-е мая. Пачаліся апраўданні “георгіеўскіх” стужак

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Намеснік рэдактара браслаўскай “раёнкі” Вячаслаў Каладынскі  выдаў артыкул, дзе адстойвае “георгиевскую ленту – атрибут высоких боевых наград с более чем 250-летней историей и один из главных символов победы в Великой Отечественной войне”. Але заадно і рассявае нянавісць да суседніх дэмакратычных краін – суседак Беларусі. Такія дзеянні падпадаюць пад артыкул 130 Крымінальнага  (распальванне рамавай нацыянальнай рэлігійнай ці іншай варажнечы). Але гэта – у прававой дзяржаве, а не ў сучаснай Белаусі, дзе дзеля задавальнення ідэалагічных патрэбаў ухваляюцца любыя сродкі.

Аўтар артыкула сцвярджае, што сёння ў Прыбалтыцы і Украіне “адбываюцца шествия под знаменами СС, героизация предателей и коллаборационистов, прославление пособников немецко-фашистских оккупантов”, і гэта, маўляў, “осознанная государственная политика”.  Каладынскі называе гэта “масштабным планам”, каб “максимально ослабить российское влияние”, і частка гэтага плану – адмова ад “георгіеўскіх” стужак, якія “вдруг стали ассоциировать с «российским империализмом».

Паводле КК РБ, дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці і варажнечы, - гэта  злачынства, за якое караюць  штрафамі, арыштамі, абмежаваннем ці пазбаўленнем волі. У Беларусі распальваць варожасць паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі стала часткай дзяржаўнай палітыкі.

Віктар Міхееў