Пасля паведамлення пра тое, што фестываль, падобна, скасавалі, браслаўскія чыноўнікі паспяшаліся "даць заднюю". Маўляў, свята пройдзе, які і планавалася, з 22 па 24 траўня.
Загадчыца сектарам культуры райвыканкама Людміла Новікава паведаміла, што ранейшае рашэнне адменена "в связи с изменением нормативных правовых актов и условий проведения фестиваля". Што канкрэтна зменіцца, спадарыня Новікава не патлумачыла, але ёсць верагоднасць, што змены закрануць міжнародны статус фестываля.
"Браслаўскія зарніцы" - найстарэйшае ў Беларусі свята тражыцыйнай культуры. Упершыню ён адбыўся ў 1967 г., у 2009-м займеў статус “міжнароднага”. На фестываль з'язджаліся танцоры, музыкі, выканаўцы песень з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Эстоніі. Але ў апошнія гады замежных выканаўцаў выразна паменела.
І гэта не дзіўна: браслаўскія прапагандысты знарок распальваюць варожась паміж беларусамі і найбліжэйшымі суседнімі краінамі. Якраз учора ў браслаўскай раённай газеце выйшаў артыкул "Контрасты приграничья: как на Западе хотят переписать историю Второй мировой войны и почему в Беларуси это невозможно", дзе сцвярджаецца, што ў Прыбалтыцы і Украіне "закрывают глаза на процветание откровенно нацистских настроений. Здесь имеют место шествия под знаменами СС, героизация предателей и коллаборационистов, прославление пособников немецко-фашистских оккупантов". Аўтар гэтага опуса - намеснік рэдактара "раёнкі", а па сумяшчальніцтву кіраўнік мясцовай арганізацыі ГА "Беларусское общество "Знание" Вячаслаў Каладынскі, які выразна артыкулюе афіцыйную пазіцыю ў адносінах да народаў "недружалюбных" краін: "Не забываем, что в годы оккупации на нашей территории действовали литовские, латышские и украинские батальоны, замешанные в многочисленных преступлениях против мирного населения".
Антон Шаўроў