Вядучы праграмы “Вести не молчат” прызнаў, YouTube найбуйнейшай відэаплатформай з самым разнастайным кантэнтам. “Але дзе страхоўка, што заўтра або праз месяц ці год адтуль увогуле не выдаляць увесь беларускі кантэнт?” – задае Міхайлаў рытарычнае пытанне. Паводле яго меркавання, альтэрнатыва YouTube ужо створана – гэта партал Videobel.by, дзе “сабраны ўвесь мультымедыйны кантэнт вядучых беларускіх СМІ”. І прача гэтага, машляў, беларусам нічога і не патрэбна.
Таму дзяржпрапагандыст прапануе “зрабіць першы крок самім і заблакаваць YouTube у Беларусі”. Ён лічыць, што такім чынам можна лёгка “перакрыць кісларод” усім “змагарскім журналістам”, якія “піляць гранты” менавіта на гэтым відэахостынгу.
Цікава, што кропку гледжання Святаслава Міхайлава абсалютна не падзяляе яшчэ адна мясцовая прапагандыстка – рэдактарка газеты «Витьбичи» Дзіяна Курыла. На яе думку, блакіроўка БелТА, СТБ і АНТ - гэта “свидетельство силы белорусской журналистики”. І што “аудитория белорусских государственных каналов после блокировки только вырастет, ведь люди хотят знать правду”.
Праўда, заблакаваныя дзяржаўныя каналы аптымізму спадарыні рэдактаркі не падзяляюць і беспрэцэдэнтнага росту аўдыторыі не чакаюць. Больш за тое: беларускі тэлеканал СТВ ужо запусціў новы YouTube-канал замест выдаленага.
Аляксей Марозаў