Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 07 Красавік 2026

У Віцебскай вобласці на 10 тысяч чалавек - толькі 41 урач

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дакладней, 41,5, як пазначана ў спецыяльнай справаздачы галоўнага абласнога статыстычнага ўпраўлення да Сусветнага Дня здароўя, які адзначаецца сёння, 7 красавіка.

Гэта ніжэй за сярэдністатыстычны паказнік па ўсёй Беларусі ( 46,9). Але і гэтую лічбу дзяржСМІ спрабуюць перакруціць для маніпулявання свядомасцю чытачоў: да прыкладу дубровенская газета "Дняпроўская праўда" піша, што "В Беларуси на 10 тыс. человек приходится около 50 практикующих врачей".

Забяспечанасць медыцынскімі кадрамі працягвае зніжацца: у пачатку 2025г. на 10 тысяч беларусаў прыходзілася 54 урача.

Між тым, паводле абласнога статыстычнага ўпраўлення, пераважная частка насельніцтва Віцебшчыны (62,6 %) ацэньвае свой стан здароўя як "здавальняючы". І гэта значыць, што клопат урачоў гэтым людзям з не надта моцным здароўем проста неабходны. 4% жыхароў Віцебшчыны лічаць, што стан здароўя ў іх кепскі, і толькі 33, 4% - што добры.

Як недахоп лекараў  выглядае на практыцы, віцябляне ахвотна распавядаюць у інтэрнэце:

Все талоны к узким специалистам сейчас — через терапевта. К примеру, 26 марта в поликлинике №3 талон к терапевту был на 7 апреля, а к эндокринологу — на июнь. В городе — собственный медуниверситет. Но такое ощущение, что все врачи ушли в платную сферу услуг;

- 3 марта талон к терапевту взяла только на 2 апреля. Талончик к эндокринологу смогла взять 2 апреля только на 19 мая...стою на учёте со щитовидной...УЗИ брюшной полости ждала пол года, ФГДС похоже придется идти платно, не знаю дождусь ли. И это с проблемами.. с пометкой срочно.. Вот какова наша бесплатная медицина.

І яшчэ адна лічба звяртае на сябе ўвагу ў абласной справаздачы: у мінулым годзе ў 9-ці санаторыях Віцебшчыны адпачылі і падлячыліся 70 тысяч чалавек. Але грамадзян Беларусі з іх толькі палова - 50, 9% ад аугонай колькасці, а 49,1% - замежнікі, пераважна грамадзяне Расіі. Вядома, што некаторыя санаторыі прымаюць замежных грамадзянаў нават бясплатна. Так, і ў 2025, і ў 2026 годзе ў лепельскім вайсковым санаторі будуць бясплатна адпачываць удзельнікі так званай "СВО" - тыя, хто ваюе на баку Расіі ў вайне з Украінай.     

Марына Каржова