Друкаваць гэтую старонку
Серада, 18 Сакавік 2026

У Шаркаўшчыне прымяняюць прымусовую працу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Работнікаў розных устаноўваў і арганізацый гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, у якім жыве зараз крыху больш за 6000 насельніцтва, прымушаюць прыбіраць вуліцы. Звычайна за кожнай арганізацыяй замацоўваюць нейкі ўчастак пасёлка для прыборкі, які знаходзіцца побач.

Супрацоўнікаў шакркаўшчынскай аграметэаралагічнай станцыі вывелі наводзіць парадак на тратуарах і прыбіраць пясок і смецце. Пра гэта нават напісала на сваім сайце раённая газета “Кліч Радзімы”.

 Прыбіраць тратуары ў гарадскім пасёлку прымусілі і настаўнікаў сярэдняй школы №1. Невядома, праўда, рабілі гэта яны падчас урокаў ці ў непрацоўны ад школы, то бок вольны час.

 Падобную практыку прымусовай працы прымяняюць не толькі ў Шаркаўшчыне, беларускія ўлады маскіруюць яе і пад выглядам так званых суботнікаў, пад час якіх людзі працуюць не толькі на добраўпарадкаванні  мястэчак і гарадоў, але і пералічваюць частку свайго заробку на спецыяльныя рахункі райвыканкамаў. “Раённыя суботнікі”  па ўсёй Беларусі прызначаны на  гэтую суботу, 21 сакавіка.

 Юзік Шаркоўскі