Паводле артыкула на сайце “Дзвінскай праўды”, калі не аплаціць штраф на працягу 30 дзён, то даўжнікоў чакае тое, што сістэма аўтаматычна дадасць да сумы 2 базавыя велічыні і ў справу ўступіць судовы выканаўца.
Таксама людзей пужаюць суровымі мерамі. Улады абяцаюць прымяняць:
- арышт маёмасці і аўто (эвакуацыя);
- адключэнне мабільнай сувязі;
- забарону на выезд за мяжу і абмежаванне права кіравання аўто.
+ прымусовы збор (10% ад сумы, але не менш за 22,50 беларускіх рублёў).
Напрыканцы артыкула “Дзвінская праўда” падсумоўвае, што танней плаціць своечасова.
Дзіяна Вяршыніна