Як паведаміла газета “Веснік Глыбоччыны”, “в мероприятии принимали участие сотрудники кадровых подразделений Глубокского РОВД, отдела кадров, отдела информации и общественных связей, центра подготовки личного состава, отделения по агитации и пропаганде ГАИ УВД, управления по противодействию киберпреступности, отряд мобильный особого назначения (ОМОН) Управления внутренних дел Витебского облисполкома”. Для навучэцаў каледжа арганізавалі выставу зброі, міліцэйскага адзення, а потым правялі тлумачальную працу, куды можна паступаць, каб звязаць сваё жыццё з працай у міліцыі.
Падобныя агітацыйныя мерапрыемствы ўжо не з’яўляюцца навіной для беларускіх школ і устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі. Але гэтым разам супрацоўнікі МУС прыйшлі пераманьваць кадры, якіх у раёне і так бракуе. Так, паводле базы службы занятасці, у Глыбоцкім раёне гатовы проста зараз узяць на працу 29 трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці. У гаспадарках раёна ёсць вакансіі і для слесараў па рамонце сельскагаспадарчых машын, кіроўцаў, кухараў – усё гэта спецыяльнасці, якім авучаюць у Глыбоцкім дзяржаўным каледжы. Аднак юнакоў пераконваюць, што праца ў міліцыі больш цікавая, перспектыўная і патрэбная.
Міхаіл Пятрун