Аднак у гэтым перліку ёсць і іншыя ўчынкі: так, службы інфармацыі Віцебскай абласной пракуратуры прыгадала 34-гадовага віцябляніна, якога суд Першамайскага раёна пакараў 2-ма гадамі папраўчых работ за сарваны дзяржаўны сцяг.
108 жыхароў Віцебска былі выкліканы ў гарадскую пракуратуру, дзе атрымалі афіцыйныя папярэджанні «наконт недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства ў сферы супрацьдзеяння экстрэмізму». На падставе вядомых праваабаронцам выпадкаў можна меркаваць, што «папярэджанні» атрымалі людзі, якія рапілі ў міліцэйскую базу як удзельнікі пратэстных падзей у 2020 годзе, а таксама тыя, каго судзілі паводле ч.2 арт.19 11 КаАП – за «лайкі» і спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі».
Паводле ініцыятывы пракуратуры г. Віцебска ў 2025 годзе гарадскія суды прызналі “экстрэмісцкімі” яшчэ 6 інфармацыйных рэсурсаў, іх уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Аляксей Рыжоў