У пералік маёмасці, выстаўленай на аўкцыён на сайце “Берюробеспечение» разам з кватэрай, трапілі нават свяцільнікі, дываны і шторы на вокнах.
Яўген Вільскі - выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада» колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 года у Брэсцкім абласным судзе яго завочна асудзілі як «удзельніка экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». Вільскага прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд - 12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь ( на той час - 480 тыс. рублёў). Падобна, што яго арыштаваную кватэру прадаюць дзеля кампенсацыі часткі гэтага штрафа.
Таццяна Сушкіна