На ўвасабленне гэтай ідэі плануецца выдаткаваць 250 тысяч рублёў бюджэтных грошай.
Памятны знак плануюць паставіць у Глыбокім на плошчы 17 верасня. Гэтае месца бадай што самае папулярнае ў турыстаў: тут месцяцца два помнікі архітэктуры, Алея славутых землякоў, фантан, яшчэ адзін памятны знак “Прысвячэнне кнізе”, скульптура “Ісус і самарыцянка”. Цяпер канцэнтрацыя мастацкіх аб’ектаў на кожны квадратны метр стане яшчэ большай.
Раённыя ўлады прапанавалі творцам уласнае бачанне, што да знешняга выгляду новага памятнага знака. Гэта мусіць быць вертыкальная гранітная пліта вышынёй да 2м. і шырынёй да 80 см з контурам мапы Беларусі, падзеленай рысай на месцы мяжы па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. На мапе скульптары мусяць пазначыць абласныя цэнтры сучаснай Беларусі і райцэнтр Глыбокае. Зверху над мапай – размясціць надпіс «17 Верасня 1939 г.», а пад ёй – радкі Янкі Купалы
«Ты з Заходняй, я з Усходняй
Нашай Беларусі,
Больш з табою ўжо ніколі
Я не разлучуся”.
Адваротны бок гранітнай пліты мусіць быць або “у выглядзе “булыжніка” (так пазначана ва ўмовах конкурсу), або з выявай арнамента. Пастамент знака павінны выглядаць як “прыступкі”.
Да 30 лістапада патэнцыйныя ўдзельнікі конкурса, якія гатовыя ўвасобіць у жыццё мастацкую задуму глыбоцкіх кладаў, мусяць падаць заяўку ў райвыканкам. Конкурсныя матэрыялы трэба будзе прадставіць не пазней за 25 снежня.
Святаслаў Рыжкевіч