Лукашэнка заявіў, што дзіцячыя садкі нельга закрываць нават калі ў іх 7 выхаванцаў, бо гэта “7 пар працоўных рук”, маючы на ўвазе, што дарослыя змогуць працаваць у сельскай гаспадарцы, пакуль іх зеці пад дзяржаўным наглядам. І што недапушчальна, каб “даярка вазіла своё 4-гадовае дзіця за 7-10 кіламетраў”. Да слова, жыхарам Гаршчэўшчыны прапаноўвалі вазіць дзяцей за 18 км, у тым ліку па грунтовай дарозе. І дзятвы дашкольнага ўзросту ў аграгарадку не 7 чалавек, а 11, прычым іх прапаноўвалі перавесці у непрыстасаваны школьны булынак у аграгарадку Абольцы, дзе ўсяго трое “дашкалят”.
Каб гэтага не адбылося, бацькі змагаліся некалькі месяцаў і атрымалі адпіскі з райвыканкама, Віцебскага аблвыканкама і Адміністрацыі прэзідэнта - іх звароты проста "спускалі" на разгляд мясцовай улады, якая выступае за "аптымізацыю". Як толькі ролік са зваротам завірусіўся ў інтэрнэце, умяшалася рэдакцыя раённай газеты “Голас Талачыншчыны”. Там вырашылі, што маюць права адказаць на крык душы замест Аляксандра Лукашэнкі. У выніку з'явіўся артыкул аб тым, выключна "для карысці малых" іх вырашана вазіць у суседні аграгарадок за 18 км. Жыхароў Гаршчэўшчыны не прыняў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, а памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Бабічава папярэдзіў, каб нават не прыязджалі - усё роўна Бабічаў ім нічым не дапаможа.
Калі стала зразумела, што пагалоска пра гэты інцыдэнт шырока разляцелася па недзяржаўных інтрнэт-рэсурсах, у абвыканкаме ўключылі “задні ход”. і паабяцалі не толькі пакінуць садок, але і зрабіць там рамонт. Чарговая “аптамізацыя” не ўдалася.
Аднак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзіцячыя садкі скарачаць нельга, а вось школы - можна. І што практыка закрыцця установаў адукацыі на сяле будзе працягнута, і дзяцей будуць преводзіць на вучобу ў суседнія населеныя пункты для атрымання “нармальнай адукацыі”.
Міхаіл Бягун