Каля 20-ці чалавек “добраахвотна” прыбіралі смецце, галлё і лісце, і ўсё гэта - ва ўласнай вопратцы і літаральна голымі рукамі. А вось граблі і рыдлёўкі ім выдаць не забылі.
Не абавязковым, на думку міліцыі, у падобных выпадках з’яўляецца і інтруктаж па тэхніцы бяспекі. Ужо не кажучы пра тое, што людзі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, проста не могуць адмовіцца ад выкарыстання іхнай дармовай працы.
Цяпер на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Полацкага РАУС знаходзяцца 860 асоб, 202 з якіх не працаўладкаваны. У міліцыі лічаць, што падобныя “суботнікі” павінны дапамагчы “ пазбегнуць паўтарэння крымінальнага мінулага, а таксама дадуць шанц на выбудоўванне паўнацэннага жыцця”.
Наталля Маліноўская